

«У лютым-сакавіку быў проста шквал кандыдатаў у Полк імя Каліноўскага»
«Салідарнасць» даведалася, як музыкант стаў стралком ды ратавальнікам, як ставіцца да дзеячаў культуры, якія абслугоўваюць афіцыйныя мерапрыемствы, і што думаюць у Палку імя Каліноўскага пра расейскую мабілізацыю.— Парамедыцына — гэта даволі жорсткая штука. Па прынцыпах вайны, нават калі хтосьці паранены, мы павінны думаць і пра тое, каб выратаваць яго, і пра тое, каб параненых не стала больш. Таму калі стаіць вайсковая задача, якая выратуе ўсіх, у першую чаргу, мы будзем выконваць вайсковую задачу, — дзеліцца бязлітаснай праўдай вайны баец з пазыўным «Гарэза».Каб трапіць у Полк імя Каліноўскага, ён выехаў з Беларусі па турыстычнай візе.
А каб хутчэй аказацца на полі бою, скончыў курсы парамедыкаў.«Уся наша культура пераўтварылася ў абслугу»— З дзяржаўнай культурнай установы я сышоў яшчэ да падзей 2020 года, — расказвае «Гарэза». — Заўсёды займаўся грамадскай дзейнасцю, валанцёрыў. І КДБ стала праяўляць да мяне інтарэс, нават на працу прыходзілі.Таму звольніўся і пайшоў на прыватнае прадпрыемства.
Яшчэ да 2020-га я ведаў і пра тое, як катуюць людзей, і як выносяць неправамерныя прысуды. Проста пасля падзей, якiя адбылiся два гады таму, гэта стала масавай з’явай.Я таксама ўдзельнічаў ва ўсіх пратэстах, не быў затрыманы, бо добра бегаю. Аднойчы крыху збілі па галаве, але ж я ўсё роўна ўцёк.
Як за высакародным аленям, за мной гналіся па палях каля Курапат, нас разганялі на Арлоўскай. Таксама хаваўся па кватэрах.Але потым зразумеў, што гэта ні да чаго не прывядзе, ім усё роўна.Калі нават выйдзе і два мільёны чалавек, яны проста возьмуць больш куль. І гэта было літаральна страшна, таму я не магу казаць «трусы» тым людзям, якія пасля такога пераставалі выходзіць.— У сваіх разважаннях наконт таго, што адбылося, вы нават
. Читать на charter97.org