

Што пішуць у сацсетках расейскія вайскоўцы і іхныя сваякі пра вучэньні ў Беларусі
«Радыё Свабода» прааналізавала, што найчасьцей пішуць расейскія карыстальнікі сацыяльных сетак пра вучэньні, пра дысьлякацыю і перамяшчэньне войскаў, і чаго зычаць сваім сваякам, якія накіраваліся на вучэньні.Уся геаграфія РасеіРасейка Дыяна Казанцава выклала ў Тіk-Tok відэа свайго мужа, які ў вайсковай форме, з заплечнікам і сумкай выходзіць з кватэры і спускаецца па лесьвіцы на вуліцу. «Я буду вельмі моцна сумаваць. Вяртайся хутчэй!» — напісала яна.У камэнтарах пад допісам Дыяны яшчэ некалькі карыстальнікаў з Хабараўску і Мурманску паведамілі, што іхныя «сыны і мужы» таксама паехалі ў Беларусь або ў Смаленск.«Майго таксама адправілі, з Хабараўску»«Мой таксама цяпер там, невядома на колькі.
Няма ніякай сувязі, вельмі перажываю. Веру, што ўсё будзе добра».«У мяне таксама сын у Беларусь паехаў. 18-га праводзіў, сказалі — на месяц.
Навіны глядзіш і ўздрыгваеш».Яшчэ адзін карыстальнік у сваім камэнтары паведаміў, што сам служыць у Мурманску ў пяхоце: «Таксама заўтра грузімся, пасьлязаўтра ад’яжджаем». На сваім профілі ён нават прадэманстраваў відэа, якія боепрыпасы загружаюць.Што пішуць вайскоўцыШто праўда, у большасьці вайскоўцаў на профілях няма публікацый — яны толькі камэнтуюць відэазапісы іншых, але інфармацыяй дзеляцца вельмі абмежавана. Некаторыя пішуць, што перадысьлякаваныя ў Пінск, Гомель, Смаленск, Растоў ці Крым.
Читать на charter97.org
