Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама пра Пасланне Прэзідэнта: “Акрэслены прыярытэты – мір, развіццё, адзінства, незалежнасць, клопат пра чалавека”
– Зварот Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі да беларускага народа быў глыбокім, эмацыянальным, змястоўным. Было прыемна і цікава бачыць і чуць Прэзідэнта не з блакітнага экрана, а ўжывую, адчувалася, што ў зале пануе асаблівая энергетыка, прысутныя былі станоўча ўзрушаны, жыва рэагавалі на выказванні кіраўніка дзяржавы.
Як і паабяцаў на пачатку выступлення беларускі лідар, у сваёй прамове ён раскрыў палітычную пазіцыю нашай дзяржавы, даў прынцыповыя ацэнкі падзей і працэсаў, якія адбываюцца ў грамадстве і на сусветнай арэне, заклікаў беларусаў мабілізавацца для рэалізацыі важнейшых рашэнняў, якія дапамогуць нашай суверэннай краіне развівацца і ўпэўнена рухацца наперад. Сярод “маналітных”, важнейшых каштоўнасцяў быў названы мір, думаю, з гэтым ніхто з нас не стане спрачацца.
Я поўнасцю згодны і з пазіцыяй Прэзідэнта аб тым, што, каб зберагчы яго, усім нам неабходна прыкласці каласальныя намаганні, а менавіта – захаваць адзінства грамадства і дзяржавы, бо краіна здольна эфектыўна супрацьстаяць агрэсіі, толькі калі яна моцная духам і згуртаванасцю свайго народа. На жаль, рэаліямі нашых дзён сталі гібрыдныя войны, у час якіх “гарачаму” нападзенню папярэднічае “распальванне” грамадскага канфлікту, кібератакі, спробы паралізаваць сістэму дзяржаўнага кіравання, дэзарыентаваць людзей.
Прэзідэнт падрабязна спыніўся на паліттэхналогіях, выкарыстаных супраць Беларусі ў 2020 годзе. Яны не спрацавалі таму, што нашым суайчыннікам было што губляць: мы не дапусцілі краху нацыянальнай эканомікі, якую выбудоўвалі на працягу амаль трох дзесяцігоддзяў.
Читать на grodnonews.by