
Ажурны цуд Наталлі Клімко. Народны майстар з Навагрудка адзначана спецпрэміяй Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва за плённую працу па захаванні традыцый вырабу беларускай выцінанкі
спецпрэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва за плённую працу па захаванні традыцый вырабу беларускай выцінанкі.Унікальнае рамяство Па словах кіраўніка народнага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь майстроў народнай творчасці “Каляровая альтанка” Навагрудскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Наталлі Клімко, выцінанка як від дэкаратыўна-прыкладной творчасці мае багатую гісторыю. Раней такім незвычайным дэкорам упрыгожвалі сялянскія хаты. Са звычайнага белага ліста гаспадыні нажніцамі выразалі шторы, абрусы, сурвэткі.
Папера станавілася добрай альтэрнатывай зусім не танным фіранкам. Традыцыя захавалася і на Навагрудчыне, вось толькі ўзор тут не выразаюць, а выбіваюць. – У кожным рэгіёне былі свае свае адметнасці і свае традыцыі, - зазначае майстар.
– У нашым краі мастацтва выцінанкі аднавіла Ніна Пятроўна Шурак, ураджэнка вёскі Мілушава, што на Навагрудчыне. Будучы маленькай дзяўчынкай, яна бачыла, як фіранкі з паперы, а таксама набожнікі (так называюцца аправы для ікон) рабіла яе матуля. І вось, працуючы над стварэннем экспазіцыі Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея, яна вырашыла прыўнесці такія ж самыя элементы ў якасці аздаблення інтэр’ера сялянскай хаты 30-х гадоў.
Дакладна не ведаючы ўсіх тонкасцей справы, спрабавала сама. Складала ліст ватману, на ім малявала ячэістую сетку, а па ёй узор, які пасля выбівала долатам. Пра яшчэ адзін інструмент – расплюшчаны цвік “сотку”, што заганяўся ў паперу малатком, – падказала старэйшая сястра Ніны Пятроўны.
Так адзін за другім і ствараліся непаўторныя шэдэўры. Безумоўна, яны не маглі застацца без увагі і хутка былі ацэнены экспертамі. Сучасны лёс традыцыі Адправіць у нябыт такую тэхніку было б вялікай памылкай. Таму, магчыма, лёс і звёў Наталлю
. Читать на grodnonews.by
