

Зянон Пазьняк: Пад траскатню пра расейска-украінскую вайну адбываецца акупацыя Беларусі
Зянон Пазняк у інтэрв'ю «Радыё Рацыя» расказаў, што думае пра верагоднасць расійска-ўкраінскай вайны.— Аляксандр Лукашэнка прызначыў рэферэндум па праекце Канстытуцыі на 27 лютага. Вы былі за байкот апошніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. А што мяркуеце наконт рэферэндуму? Прымаць удзел, ці не прымаць?— У рэферэндуме не трэба прымаць удзел.
Ад таго будзе хто прымаць удзел, ці не будзе – нічога не пераменіцца. Існуе фальсіфікацыйная машына, яна добра адладжана. Там няма ніякіх законаў, ніякай маралі.
Яна будзе дзейнічаць так, як захоча гэты рэжым. Не трэба хадзіць. Не трэба рабіць бачнасць, што сур’ёзна адносяцца да гэтага самазванца.
Не трэба яму ствараць бачнасць легітымнасці. Хай ён вырашае сам як захоча. А як ён захоча, так і вырашыць.
Гэта не будзе мець ніякага значэння. Трэба прадэманстраваць непадтрымку гэтаму рэжыму.— У Беларусі новы старшыня ЦВК – Ігар Карпенка. Няма ў Вас спадзявання на лепшае?— Гэта Ярмошына нумар два.
З тымі самымі карэннямі ў адпаведнай арганізацыі ў Расеі.— Офіс Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйная Рада і Нацыянальнае антыкрызіснае кіраванне выступілі з наступнай заявай адносна рэферэндуму: Трэба абвясціць вотум народнага недаверу, прыйсці на ўчасткі і зрабіць бюлетэні несапраўднымі любым зручным і даступным спосабам.— Для фальсіфікацыйнай машыны галасавання трэба толькі адно – каб людзі прыйшлі на ўчасткі. Не мае значэння, як яны будуць галасаваць. Астатняе робіць машына.
Гэтая тэхніка пацверджана ўжо 20 гадоў. Таму тыя, якія робяць выгляд, што не разумеюць, і пачынаюць заклікаць, яны працуюць не на беларускі народ, не на Беларусь, а працуюць на Маскву і на рэжым. Таму гэтага рабіць не трэба, катэгарычна.
Читать на charter97.org