

Рэстаўрацыя храмаў, праектаванне дамоў і суперсучасных інтэр’ераў. На што яшчэ здольны шчучынскі архітэктар Міхаіл Галабурда
Застаць Міхаіла Фёдаравіча ўдалося непасрэдна ў праектна-вышукальным аддзеле РУП ЖКГ, дзе ён працуе, хоць ягоная пасада архітэктара далёка не кабінетная. У сваю прафесію М.Ф. Галабурда ішоў свядома і ўпэўнена. І хоць у роднай вёсцы Імянін Драгічынскага раёна не было на той час школы мастацтваў, аднак юнак паспяхова здаў і творчыя, і асноўныя экзамены на архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута, расказвае dzyannica.by.
– Першае рабочае месца ў якасці маладога спецыяліста чакала мяне ў Маладзечне, але хутка прызвалі ў армію, – распавядае Міхаіл. – Служыў у войсках супрацьпаветранай абароны каля Вільнюса. А праз паўтара года прыехаў працаваць у Шчучын. Сюды мяне запрасіў тагачасны галоўны архітэктар раёна Барыс Доста, дарэчы, мой аднакурснік. Той стваральны час напрыканцы 80-х стаў для нас адметным: разам з Барысам Леанідавічам праектавалі мемарыял у вёсцы Зінякі– сястры Хатыні.
Наступная прыступка ў прафесійным жыцці нашага героя – праца ў Гродзенскім філіяле праектнага інстытута “БелСпецПраектРэстаўрацыя”.
– Гэта быў каласальны вопыт адраджэння нашай культурнай спадчыны, – узгадвае Міхаіл Фёдаравіч. – Мне давялося праектаваць рэстаўрацыю забудоў па вуліцы Замкавай у Гродне, аб’екты ў старажытным Навагрудку, аднаўляць унікальны ўніяцкі храм у Шчорсах, мець непасрэднае дачыненне да адраджэння будынка касцёла святой Тэрэзы ў Шчучыне… На вялікі жаль, наступалі неадназначныя і складаныя па сваёй сутнасці 90-е гады, спынілася фінансаванне, распалася наша рэстаўрацыйная арганізацыя.
– І як Вы знайшлі выйсце з няпростай сітуацыі?
– Заняўся афарміцельскай справай. Багата было работы і на Шчучыншчыне: тут аздабляў малымі архітэктурнымі формамі дзіцячыя садкі, выразаў з дрэва скульптуры, меў
Читать на grodnonews.by
