




Васіль Быкаў: Мы яшчэ не наеліся чорнага хлеба праўды
«Новы Час» публікуюць фрагменты гутарак Юрася Залоскі з Народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым, — на гэты раз пра ісціну, абагуленую ў мастацкай форме, гістарычную памяць, вайну і мараль, уладу і свабоду творчасці.Васіль Быкаў: — Час зараз такi, што трэба закансерваваць тое, што ёсць, — ад разбурэння самiм часам. Таму што часы надыходзяць такiя, калi i камунiстычныя парадкi здадуцца лiберальнымi, бо пры камунiстах хоць бачнасць нейкай дэмакратыi захоўвалася; хай не было сапраўднага росквiту культуры, дык хоць яна так не вынiшчалася...Юрась Залоска: — Лiтаратура i мастацтва ў чарговы раз адступаюць перад напорам самога жыцця?— У чарговы раз...— А што цяпер чытаецца?— Некаторыя рэчы вельмi хораша кладуцца на душу. Гэта тыя, каторыя найменей атаясамліваюцца з лiтаратурай.
Вот сведчаннi, дакументы. Толькi што прачытаў кнігу Аскоцкага... Вот ляжыць, яшчэ не дачытаў, раман Кастуся Акулы — «Змагарныя дарогi».— I як iдзе чытанне?— Гэта — iншае.
Я яго не разглядаю як раман, бо для мяне гэта найперш дакумент, сведчанне лёсу, iнфармацыя, тут менш за ўсё прэтэнзii на мастацкасць. I гэта якраз хораша, таму што я пазнаю сутнасць. Усё-такi гэта праблема нашай гiсторыi.
Тое, што мы называлi калабарацыянiзмам i калабарантамi i адпаведна да iх ставiлiся, як цяпер бачыцца, было куды больш складаней. Iснавалi i калабаранты, i калабарацыя — даволi значныя на Беларусi. Я заўсёды пра гэта гаварыў.
Калi ў Беларусi было каля мiльёна партызан, i яны ваявалi, дык з кiм жа яны ваявалi? Гэта камунiсты рабiлi такую падмену, што, маўляў, партызаны ваявалi быццам з немцамi. На самай справе якiя немцы — у той час як фронт стаяў пад Масквой?.. Немец быў у лепшым выпадку адзiн на раён, у раённай адмiнiстрацыi.
Читать на charter97.org