Леанід Судаленка: Я веру, што мары збываюцца
Леаніда Судаленкі на рашэнне суду Цэнтральнага раёну Гомля (суддзя Салоўскі), які пакараў яго 3 гадамі калоніі па арт. 342 КК РБ (Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), пiша «Гомельская Вясна».У выніку – абласны суд пакінуў рашэнне раённага суду ў сіле. На днях стане вядома куды этапавалі праваабаронцу адбываць пакаранне.Гамяльчанка Тамара падзялілася з рэдакцыяй сайта «Гомельская вясна» лістом ад Леаніда Судаленкі, дзе ён распавядае кранальную гісторыю сваёй сям’і і акалічнасці гібелі яго дзеда падчас вайны, а таксама дзеліцца сваёй марай.«Я ў парадку.
Ужо ў пятніцу апеляцыя (суд закрыты). Я гатовы маральна да любога выніку яе разгляду. Калі яшчэ засталіся прыкметы законнасці ў сценах судоў, павінны вырак адмяніць і адправіць на новы разгляд.
Калі пакінуць у сіле тое, што там напісана – значыць закон тут болей не жыве.Я яшчэ шкадую аб адным – не паспеў выканаць абяцанне сваёй маці. Справа вось у чым. Яна – Соф’я Сцяпанаўна 1939 н.г.
з пад Менску (Пухавіцкі раён). Даваенная вясковая сям’я, пяцёра дзяцей, пры чым, мая мама старэйшая ў сям’і. Яе бацька, мой дзядуля, як і ўсе тады мужыкі быў прызваны на фронт.
У 43-м годзе пасля вызвалення Беларусі бабуля атрымала пахаронку – Стралок Сцяпан Іванавіч, 1914 г.н. знік без вестак.Мая маці свайго бацьку не памятае. Калі праважалі на фронт, яна была зусім маленькая, а з вайны ён так і не вярнуўся.
Раслі яны ў вёсцы пасля вайны як і ўсе дзеці таго часу – іх маці, мая бабуля, працавала і карміла дзяцей. Дзеці раслі ў працы, вось і маці з дзяцінства працавала пасля двух класаў школы на станцыі Пухавічы разнарабочай на чыгунцы. Там 18-гадовай дзеўчынай пазнаёмілася з салдатам, які склад ахоўваў.
Читать на charter97.org

