Папялец: у каталікоў пачаўся Вялікі пост
Юзаф Станеўскі скіраваў ліст да беларускай моладзі:«Мы адказныя не толькі за зло, якое ўчынілі, але і за дабро, якое маглі зрабіць, але не зрабілі».— Дарагая майму сэрцу моладзь!Прыведзеныя вышэй словы ўзятыя з кінастужкі «Чалавек, які намаляваў Бога» (дарэчы, рэкамендую яе паглядзець) і належаць галоўнаму герою фільма. Цытуючы іх, я хацеў бы звярнуцца да вас, дарагія маладыя людзі, з разважаннем і заахвочваннем перажыць час Вялікага посту 2023 года не толькі з усведамленнем сэнсу гэтага літургічнага перыяду, але і дзейна, актыўна: як кажуць, «усведамленне без дзеяння нічога не вартае».Мы ведаем, што Вялікі пост — асаблівы літургічны перыяд, час пакаяння і навяртання, споведзі і малітвы, міласціны і ўстрыманасці.
Словам, гэта час праставання нашых сцежак зямнога жыцця, якія вядуць «праз церні да неба».Я ўпэўнены, што вы ведаеце наказ нашага Настаўніка і Збаўцы Езуса Хрыста, які Ён пакінуў сваім паслядоўнікам: «Калі хто хоча пайсці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе, возьме крыж свой і ідзе за Мною» (Мц 16, 24). Гэтымі моцнымі словамі Езус заклікае нас да святасці, што добра зразумеў святы апостал Пётр, які раіць нам: «На ўзор Святога, які паклікаў вас, самі станьце святымі ва ўсіх паводзінах вашых» (1 П 1, 15).Дарагія сябры, святасць сама не прыходзіць да чалавека: трэба штодня ісці ёй насустрач.
Як казаў спачылы нядаўна папа Бэнэдыкт XVI, «святасць здабываецца не адным днём, не адным дзеяннем, але маленькімі крокамі, малымі справамі штодзённага жыцця, такімі як спакой, дабро, ветлівасць, справядлівасць, усмешка і добрае слова бліжняму». А папа Францішак сказаў: «Мы тады называемся сапраўднымі хрысціянамі, калі прабачаем, калі ўмеем дараваць нават сваім ворагам».Дарагія маладыя людзі, няхай час Вялікага посту 2023 года
. Читать на charter97.org
