
Новым палітвязнем стаў беларускi японец Акіхіра Гаеўскі-Ханада
Акіхіра Гаеўскі-Ханада, сын работніцы японскай амбасады і беларуса, пiша nashaniva.by.Акіхіру 20 гадоў. Ён скончыў мінскую гімназію №19.
Быў лаўрэатам спецыяльнага фонда па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Вучыўся ў БДУ, але пасля паступіў у ЕГУ.Яго тата — беларус Святаслаў Гаеўскі, трэнер па каратэ, родам са Слуцка.
Мама — Тамока Ханада, працавала сакратаром па культуры японскай амбасады ў Беларусі. Гісторыю іх знаёмства сваякі Святаслава распавядалі слуцкаму «Кур’еру»:«Святаслаў Гаеўскі з пятага класа быў захоплены японскай культурай.
Потым прафесійна заняўся каратэ і… закахаўся ў японку! Пазнаёміўся з ёй у Беларусі, калі звяртаўся ў пасольства па паслугі перакладчыка. А потым на год адправіўся ў Японію.
Читать на charter97.org

