Мы крок за крокам вызваляем свой голас
Марына Абрамавіч, сербская мастачка і перформерка, зрабіла перформанс «Freeing of voice» («Вызваленне голасу»). Падчас яго Абрамавіч крычала да знямогі, спрабуючы вызваліць свой голас, аддзяліць яго ад сябе.
І яна змагла.Крык – гэта тое, з чым я асацыюю ўсё, што адбывалася і адбываецца пасля жніўня. Мы таксама вызвалялі і працягваем вызваляць свой голас.
І гэта іншы, калектыўны перформанс, які ўсё яшчэ трывае.Помню, як жнівеньскім вечарам мы абляпілі ўваход адной мінскай школы на Грушаўцы, чакалі, калі камісія выйдзе і агучыць вынікі. Нам «пашанцавала».
Я стаяў недзе ззаду, таму не адразу разабраў, што там і як, тым больш што літаральна праз секунду напятае нібы суцэльны нерв паветра скаланулася ад «ура», а пасля ад «спасибо». Гэта быў
. Читать на charter97.org