
Івонка Сурвіла: Жадаю ўсім нам дачакацца незалежнай Беларусі
Івонка Сурвіла зьвярнулася да беларусаў напярэдадні Новага году.Навагодні зварот зьмешчаны на старонцы Рады БНР у «Фэйсбуку».«Дарагія мае Суродзічы Беларусы! Прайшоў яшчэ адзін год, які мы перажылі з трывогай у сэрцах дзеля штодзённай пагрозы незалежнасьці нашай зямлі і нязноснага жыцьця нашага народу пад ботам хворага дыктатара, — кажа Івонка Сурвіла. — Дык пачну гэтае прывітаньне ад імя Рады БНР і ад мяне асабіста, жаданьнем усім нам посьпехaў у нашым змаганьні за лепшую долю нашага народу».«Нашай найбольш эфэктыўнай зброяй у гэтым змаганьні ёсьць нашая культура і нашае добрае імя, — працягвае Старшыня Рады БНР.
— Якраз пра гэта хачу вам сказаць. А каб памагчы вам ня траціць надзеі, перадаю вам, разам з сьвяточнымі пажаданьнямі, падарунак, які заставіў нам цудоўны беларускі паэт і які я заўсёды ўважала адным з найбольш яскравых твораў нашай літаратуры: Апокрыф Максіма Багдановіча.
Пэўная, што ён напоўніць вашае сэрца любоўю да ўсяго беларускага і жаданьнем вярнуць нашаму народу тое годнае жыцьцё, на якое ён мае права як і ўсе вольныя народы зямлі.Ня буду чытаць Вам інтэгральна ўсяго Апокрыфу, але хачу перадаць вам словы якія мяне цешаць ужо шматлікія дзесяцігодзьдзі.Аўтар расказвае, як Хрыстос, вярнуўшыся на Зямлю, апынуўся з двума апосталамі ў Беларусі і з захапленьнем пабачыў, як красуюцца на палях нашага краю васількі.І на папрок апостала, што больш карысна было б, каб на месцы васількоў расло збожжа, бо „апрача красы патрэбны спажытак чалавеку», Хрыстос адказаў: «Няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсьць спажытак для душы».І мовіў Хрыстос Пятру: Ты, шкадуючы галодных людзей, асудзіў песьню, але самыя галодныя не асудзілі яе. Жывая яшчэ душа ў народзе гэтым»На словы гаспадара, які сказаў што яшчэ ад малалецьця
. Читать на charter97.org