

І Эйфелева вежа – апазіцыянер?
Уладзімір Кухараў залічыў у апазіцыянеры. Прычына – бел-чырвона-белая афарбоўка вежы. Двойчы камунальнікі перафарбоўвалі яе ў шэры колер, і двойчы белы і чырвоны вярталіся на яе ажурныя канструкцыі.
І вось ці то шэрая фарба скончылася, ці то цярпенне ў мэра, але вежу спілавалі і вывезлі ў невядомым кірунку. Пойдзе, відаць, на металалом.Што ж, прымусь дурня Богу маліцца, дык ён і лоб разаб’е. Дарэчы, падобныя прэцэдэнты ўжо мелі месца ў найноўшай гісторыі Беларусі.
У мястэчку Бобр на Крупшчыне стаяла царква, распісаная мастаком Алесем Пушкіным. І вось камусьці падалося, што на адной з фрэсак у вогненнай геене пекла – адзін найвядомейшы беларускі палітык. Пушкіну было прапанавана замаляваць тую фрэску.
Читать на charter97.org
