



І адзін у полі воін
Валерыя Маракова. Чалавек у шлёпанцах назваўся яго пляменнікам Леанідам Мараковым.На маё законнае пярэчанне, што кніга пра дзядзьку – гэта пахвальна, але змесціва тэчак перад здачай у выдавецтва не шкодзіла б, прынамсі, пасартаваць, Леанід кінуў ужо з парога: «Ты рэдактар, ты і сартуй». І дадаў, што ў яго праз некалькі гадзінаў авіярэйс на Дубай.Калі кніга «Валеры Маракоў: лёс, хроніка, кантэкст» праз год усё ж выйшла, я зразумеў, што гэта толькі пачатак.
Леанід проста фантанаваў нечаканымі ідэямі, агаломшваў архіўнымі знаходкамі, пошукавая праца зацягвала яго, як галавакружны вір. Ён усё радзей лётаў па справах у Дубай і ўсё часцей наведваўся ў архівы і бібліятэкі. Дзесьці на мяжы стагоддзяў прадпрымальнік у ім дарэшты сканаў, а нарадзіўся апантаны даследчык.Леаніда цікавіла ўсё, звязанае з рэпрэсіямі і тэрорам.
Колькі выслана, колькі і дзе расстраляна, хто ў якой турме сядзеў, хто каго дапытваў, хто пісаў даносы. Пры сустрэчы ён сыпаў прозвішчамі і лічбамі, як з бяздоннага мяха. І было зразумела, што ён не супакоіцца, пакуль мегабайты сабранай інфармацыі спарадкавана не ўлягуцца пад вокладкамі энцыклапедычных даведнікаў.І даведнікі (шматтомныя і шматстаронкавыя) пачалі выходзіць – адзін за адным: «Вынішчэнне: рэпрэсаваныя беларускія літаратары» (2000), «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы» (2003–2007), «Рэпрэсаваныя праваслаўныя царкоўнаслужыцелі» (2007), «Рэпрэсаваныя каталіцкія дзеячы» (2009), «Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі» (2010)...У Беларусі ніколі не было інстытута нацыянальнай памяці (як, прыкладам, Яд ва-Шэм у Ізраілі).
Читать на charter97.org