
Беларускія акцыі салідарнасьці: Кракаў, Бэрлін, Барсэлёна, Беласток
«Радыё Свабода».КракаўУ Кракаве адбылася акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю, паведамляе Аляксей Маско. Нягледзячы на дождж, на акцыю прыйшло каля 100 чалавек – акрамя беларусаў і неабыякавыя палякі.
Пратэстоўцы скандавалі «Жыве Беларусь!», на плякатах былі напісы «Я/Мы 97%» і заклікі да міліцыі стаць на бок народу, усім быў даступны адкрыты мікрафон. Арганізатары абвясьцілі аб стварэньні ў Кракаве беларускай некамэрцыйнай арганізацыі для аб'яднаньня шматлікай супольнасьці беларусаў гораду.БэрлінАкцыя беларускай салідарнасьці ў Бэрліне праходзіла адначасова і пад бел-чырвона-белымі, і пад дзяржаўнымі сьцягамі.
На плякатах надпісы: «Страх зьядае душу», «Верым. Можам.
Пераможам», «Я ганаруся кожным беларусам, які кажа сыстэме НЕ». Удзельнікі
. Читать на charter97.org
