Беларускія партызаны: Чакаем моманту, калі зможам сябе праявіць
«Радыё Свабода».Жыхарка аднаго з абласных цэнтраў Ганна (імя зьмянілі ў мэтах бясьпекі — РС) была актывісткай раённага чату ў 2020-2021 годзе. Яна ўдзельнічала ў «партызанскіх» акцыях, клеіла налепкі, фатаграфавалася ў кампаніях зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.Яна з кампаніяй аднадумцаў займаецца цяпер дапамогай палітвязьням і іхным родным.«Увесь вольны і ня вельмі час знаходжуся пад СІЗА, каб перадаць харчы і рэчы, заняць людзям зь іншых гарадоў чаргу на спатканьне, дапамагчы добрым словам ці парадай. Чэргі ў СІЗА шалёныя.
Займаць іх трэба з ночы. Яшчэ зьбіраемся, пішам лісты і паштоўкі „палітычным“, назіраем часам за судовымі працэсамі над нашымі», — зазначае яна.«Папраўдзе, таго чалавека, якога прозьвішча я не хачу называць, усе ня любяць. Нават тыя „ябацькі“, якія ў 2020 годзе былі за яго гарой, цяпер кладуць зубы на паліцу», — кажа Ганна.Мацьвей (імя зьмененае ў мэтах бясьпекі — РС) працуе і дагэтуль незалежным журналістам.
У 2020 годзе ён трапляў некалькі разоў на «суткі». У 2021-м меў некалькі ператрусаў і «ветлівых прапаноў» ад міліцыі зьехаць. Але застаўся ў родным горадзе.Ён часам бачыць візуальную прысутнасьць «духу пратэсту — 2020» — налепкі, надпісы «БТ» на сьмецьцевых баках.
«Мне атмасфэра цяперашняя нагадвае ГДР у апошні час існаваньня. Я шмат ведаю па гісторыі, сам там быў — там менавіта такі дух быў», — кажа журналіст.Ён заўважыў, што ўжо няма ў публічнай прасторы «ябацек», якія ў 2020 годзе зь пенай ля рота абараняць Лукашэнку. «Бо рэальна хваліцца няма чым.
Раней маглі сказаць — але ж у нас IT-краіна! Але цяпер праграмісты — ворагі. Не пахваліш іх», — кажа Мацьвей.Істотна зьмянілася ягоная праца.«Мая праца пераўтварылася ў тое, каб выкрываць фэйкі ад дзяржаўнай прапаганды, спраўджваць інфармацыю. Ну і
. Читать на charter97.org

