

«Калі забіраюць сьцяг, мы падымаем мову»
«Радыё Свабода» публікуе запісанае ў верасьні 2021 году інтэрвію са стваральнікам брэнду Symbal.by, арт-мэнэджарам, папулярызатарам беларушчыны Паўлам Белавусам.15 лістапада Паўла затрымалі. Спачатку ён адбыў тры адміністрацыйныя тэрміны, затым яго перавялі ў СІЗА-1 у межах крымінальнай справы.У інтэрвію Павал расказвае, чаму выступае за любое выкарыстаньне беларускай мовы, нават калі гэта прадыктавана маркетынгавымі хітрыкамі ці спробамі злавіць хайп. Ён лічыць, што нават скандалы вакол беларускай мовы (як тое было з брэндамі А-100, «Савушкин продукт» і МТС) на карысьць.«Гэта сьведчыць пра тое, што мова жывая, разьвіваецца.
І не таму, што так загадалі зьверху, а таму што гэта прадыктавана патрэбай людзей ці бізнэсу. Я за любое выкарыстаньне беларускай мовы, нават у самым абрэзаным выглядзе», — кажа Павал.Ён адзначыў, што, паводле дасьледаваньня, якое замаўляў Symbal.by у 2019 годзе, большасьць беларусаў лічаць беларускую мову каштоўнасьцю, сымбалем краіны.Арт-мэнэджар успомніў, як у лютым 2020 году ладзіў традыцыйны да Дня роднай мовы «МоваФэст». Тады на адной сцэне выступалі дыпляматы, актывісты, журналісты, а спонсарамі імпрэзы былі «Белсат», банк «Дабрабыт», букмэйкерская кантора Leon, рыэлтарская кампанія Realt.by, а таксама піваварня «Аліварыя».«І ўсё гэта праходзіла ў культурніцкай прасторы „ОК16“, якой на той момант кіравала Марыя Калесьнікава.
І тады ў мяне было вельмі вялікае натхненьне: мы сабралі і прыватны бізнэс, і дзяржаўныя прадпрыемствы, і незалежныя мэдыя. І ўсе яны разам, і Лявон Вольскі — хэдлайнэр фэстывалю. І гэта ўсё здавалася нормай.
І тады ну зусім не было адчуваньня, што хутка выбары, якія так моцна зьменяць усё. Было адчуваньне, што выбары пройдуць, як у 2015 годзе — прайшлі і прайшлі... А
. Читать на charter97.org