21 лютага – дзень беларускай мовы! Як свята адзначаюць у Мінску і рэгіёнах?
Дзень роднай мовы! Сёння адзначаецца інтэрнацыянальнае свята, але гучыць яно ў кожнай краiне па-свойму! У Беларусi дзяржаўныя дзве мовы – руская i беларуская. И толькi другая вылучае нас з мноства народаў. Сёння на мове беларусы па ўсiм свеце пішуць дыктанты, прэзентэнтуюць кнігі і размаўляюць.«Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася Спадчнына, паміж сваіх і чужакоў яна мне ласкай матчынай»Гэтыя радкі з твору Янкі Купалы ўжо сталі гімнам беларускай мовы і Роднай старонкі, што завецца Спадчынай.
Дыктоўку, у якой вясеннія праталіны мілагучна баюць казкі-сны, с`ння пісалі больш за тысячу гродзенцаў. У Міжнародны дзень роднай мовы мілагучнае слова старанна выводзілі студэнты і выкладчыкі ВНУ, школьнікі і спартсмены, кіраўніцтава горада і дыпламаты. Аляксандра Радковіч, аспірант ГРДУ імя Янкі Купалы: «Маё жыццё напоўнена беларускай мовай і літаратурай, я з’яўляюся настаўнікам – гэта вельмі важна – дарыць дзецям магчымасць вывучаць родную мову, роднае слова».Дыктоўку пісалі не толькі ва аўдыторыях.
Купалава слова сёння гучала нават у Расіі і Кітаі. Да анлайн-трансляцыі далучыліся з розных куткоў свету. Сёлета дыктоўка, прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння вялікага песняра зямлі беларускай Янкі Купалы і дню нараджэння Гродзенскага ўніверсітэта, які больш за паўстагоддзя носіць яго імя.Вось так, з кавы і роднага слова пачынаецца кожны ранак першакурсніка філалагічнага факультэта.
Амаль с дзяцінства Арцём Сакалоў размаўляе на роднай мове.Арцём Сакалоў, студэнт 1-га курса філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: «Я, як і шмат маіх сяброў пазнаёміліся з беларускай мовай ужо ў пачатковай школе. І вось больш за 10 год мы з ёю працуем, мы яе вывучаем, мы яе любім. Мы не ўспрымаем наша грамадства без нашай мовы,
. Читать на ont.by

