25 лютага беларусам і расейцам заблякавалі карты ўкраінскіх банкаў.
Але жанчына кажа, што пра гэта ўвогуле не хвалюецца.«За грошы не перажываем, гэтыя праблемы хутка вырашаюцца ў канкрэтных выпадках — наяўнасьць працы, віду на жыхарства. Але непрыемна сябе адчуваць грамадзянінам дзяржавы-агрэсара. Вось таму мы, беларусы, застаемся ва Ўкраіне разам з украінцамі.
Ня ўсе беларусы — войска, і ня ўсе памяркоўныя. Украіна не здаецца, і мы не здамося. Разам былі ў радасьці, разам будзем у горы, разам да перамогі.
Гэты народ не перамагчы!»Таксама доктарка Ірына Шарафановіч зьвярнулася да беларусаў:«Памятаю наш 2020-ы. Нашу салідарнасьць, радасьць і надзеі. Зараз мы маем другі шанец.
Не падстаўляйцеся пад дубінкі, не аддавайце сябе ў ахвяры, але прачніцеся! Досыць баяцца, калі ня хочаце баяцца ўсё жыцьцё. Паглядзіце на Ўкраіну. Не працуйце на таго, хто адпраўляе танкі, самалёты і ракеты для забойства сваіх суседзяў і сяброў.
Не працуйце, людзі! Ня будзьце рабамі. Забойцы забіваюць рукамі рабоў. Украінцы вытрымліваюць гарматы і не здаюцца.
Вы таксама вытрымаеце. Дапамажыце ўкраінцам — і ўкраінцы дапамогуць нам. Разам пераможам! Слава Ўкраіне! Жыве Беларусь!»
. Читать на charter97.org


