
Беларуская доктарка ў Адэсе пад гукі выбухаў лекуе хворых: Украіна не здаецца, і мы не здамося!
«Радыё Свабода» паразмаўляла з доктаркай Ірынай Шарафановіч, якая засталася ў Адэсе і дапамагае Ўкраіне.«Калі я зьеду з Украіны, не змагу сябе паважаць»Ірына Шарафановіч — доктарка зь Менску, гематоляг. Жанчына жыве ў Адэсе з жніўня 2021 году, пераехала з палітычных прычынаў. Ірына звольнілася з працы ў Беларусі пасьля забойства Рамана Бандарэнкі.«Гэтае забойства, сьмерць маладога хлопца ўзрушыла мой эмацыйны стан настолькі, што я зразумела — гэта мая чырвоная лінія, пасьля перасячэньня якой я не магу працаваць у сваёй роднай краіне.
Гэта мой асабісты страйк, асабісты пратэст. Я вельмі незалежная асоба. На той момант у мяне не было ніякіх плянаў працаўладкаваньня.
Але ж ёсьць сябры, і ў сьвеце шмат такіх, як я, беларусаў».З дапамогай сяброў Ірына апынулася ў Адэсе. У той момант дакладна разумела, што хоча працягваць працаваць доктаркай, — кажа яна.«Калі не ўдаецца быць патрэбнай на сваёй радзіме ў такі цяжкі час, я выбіраю Ўкраіну. Не сакрэт, што краіна небагатая, шмат праблемаў з мэдыцынай, таму хачу лячыць украінскіх людзей.
Пачуцьце альтруізму часам прыносіць ня менш радасьці, чым высокія заробкі. І ў рэшце рэшт — тут мора і сонца, а я так марыла пажыць на моры, а ня толькі вандраваць і адпачываць на ім».Ірына працуе ў клініцы, ужо мае сваіх пацыентаў. Жанчына прызнаецца, што ёй вельмі падабаюцца ўкраінцы, яны ветлівыя, прыязныя і свабодныя людзі.«Гэта адчувалася зь першых дзён.
Я зноў адчувала радасьць, весялосьць, чаго не было ўжо год. Нарэшце пазбавілася стрэсу, нажытага ў Беларусі за часы рэпрэсіяў. Украінцы прынялі мяне ў сваю супольнасьць, адчынілі дзьверы як родныя, дапамаглі з жыльлём.
Читать на charter97.org