
Беларускія храмы – у малюнках з-за кратаў
Павел Севярынец у сваіх лістах са Шклоўскай калоніі дасылае родным малюнкі беларускіх святыняў – найпрыгажэйшых праваслаўных і каталіцкіх храмаў, паведамляе racyja.com. Пачалася гэтая завядзёнка з лістоў да маленькага сына Францішака, а потым малюнкі з-за кратаў сталі цэлай серыяй мастацкіх паштовак пад назовам “Беларусь – гэта святое”.Першы набор з 10-ці такіх паштовак ужо можна набыць у беларускай хрысціянскай інтэрнэт-краме Kroplia.by, а тым часам малюнкаў назбіралася ўжо і на наступнае выданне, распавяла жонка палітвязня Вольга Севярынец:-Нечакана прыйшла ў галаву ідэя: а давайце зробім паштоўкі.
Змясцілі туды цытаты з Паўлавых лістоў з-за кратаў і ягоныя храмы туды змясцілі. Аказалася, што гэтыя малюнкі не толькі сыну застануцца на ўсё жыццё на памяць, але і людзі разумеюць каштоўнасць гэтых паштовак – што гэта не проста паштоўкі з храмамі, а паштоўкі з-за кратаў.
І людзі бачаць, што стаіць за гэтымі паштоўкамі.Жонка дасылае Паўлу Севярынцу каляровыя алоўкі і асадкі з чорным стрыжнем. Менавіта ў такой тэхніцы намаляваны храмы – помнікі беларускай архітэктуры.Маляваць іх даводзіцца стоячы, бо ўдзень вязням калоніі сядзець на нарах забаронена.
І часу на маляванне выпадае вельмі мала, кажа Вольга Севярынец: нават адказы на лісты з волі ў Паўла распланаваныя на два месяцы наперад. Праз гэта ён дужа перажывае – што не мае магчымасці хутка адказваць усім, хто яму піша.
Читать на charter97.org
