Апошні аргумэнт Смалявічаў
Смалявічы і самі даведаліся аб самападпале Сяргея Радчэні з тэлеграму. Звычайна ў нас любыя весткі разносяцца ў імгненьне вока, а тут горад нібыта язык праглынуў.
Тое, што адбылося, немагчыма было ані дадумаць, ані прадказаць, ані патлумачыць, ані здагадацца. Раней кожная чутка ў адну хвіліну абрастала ў нас падрабязнасьцямі, дапушчэньнямі, мясцовай аналітыкай і тлумачэньнямі.
А тут — нечуваная, да звону ў вушах, цішыня.Памятаю, як некалькі гадоў таму стаяла ў чарзе ў мясцовым аддзяленьні банку, і туды забегла жанчына: «Людзі, Арцёмку майго ня бачылі? Арцёмка начаваць не прыходзіў». Яна не пасьпела яшчэ зьбегчы з прыступак, а я ўжо ведала, што Арцёмка — яе старэйшы сын, харошы хлопец, працавіты, спакойны, і што бачылі яго зь вечара на
. Читать на charter97.org

