
Першы і апошні палёт Максіма Карпука, ці Дзярэчын у скрусе. Успаміны землякоў
самалета Ан-12 авіякампаніі “Гродна” пад Іркуцкам і гібелі яго экіпажа разнеслася імгненна, піша zelwa.by. Для зэльвенцаў яна была неверагоднай і жахлівай: адзін з загінуўшых – наш зямляк.
Самы малады з сямі членаў экіпажа – Максім Карпук, выпускнік Дзярэчынскай СШ. Абаяльны і жыццелюбівы юнак, які так марыў аб гэтым палёце.
Палёце, што стаў першым і апошнім у яго кароткім жыцці… Ганна Іванаўна Пазняк была першай настаўніцай Максіма. “Ужо з малых гадоў Максім вылучаўся сярод аднагодкаў акуратнасцю, дружалюбнасцю і спагадлівасцю.
Не было ў ім зласлівасці, злараднасці, – успамінае Ганна Іванаўна. – Наадварот, ён так і выпраменьваў дабрыню, жаданне дапамагчы іншым.
І не толькі сябрам, але і меншым дзецям. Не памятаю, каб ён прыйшоў у школу
. Читать на grodnonews.by
