

Галіна Каржанеўская. ВЫБАРЫ. Наш апошні бастыён
Нішто не прынесла столькі шкоды сучаснай Беларусі, колькі ідэя байкоту выбараў. Мудрэц Зянон, выцеснены з радзімы, не ведаў, што рабіць з такімі, як у нас, выбарамі.
І не прыдумаў нічога лепшага, апроч ёмкага слова “байкот.” На практыцы яно азначала, што 20 год у гэтым кірунку не было ніякіх зрухаў. На ўзбочыне грамадска-палітычнага жыцця аказаліся тысячы неабыякавых, актыўных, нацыянальна арыентаваных людзей.
Яны і пастарэлыя дасюль перакананы, што дастаткова сказаць “фэ”, што няўдзел і ёсць рашэнне праблемы.Між тым з гадамі рабілася толькі горай. Хвароба зайшла ўглыб і стала хранічнай.
Кропка незвароту пройдзена. А беларусы аказаліся расколатымі яшчэ і па гэтай пазіцыі.Лепшага падарунка ўладзе яны зрабіць не маглі.
Читать на naviny.by