Андрэй Шарэнда: Рэжым баіцца моцных барацьбітоў за дэмакратыю
Андрэй Шарэнда расказаў «Радыё Свабода» пра жонку Паліну, якую месяцамі трымаюць у ПКТ і ШЫЗА, але не скарылі. Днямі праз трэція рукі Андрэй усё ж атрымаў ад жонкі вестку.Навіны пра ўмовы, у якіх трымаюць Паліну Шарэнду-Панасюк, Андрэй даведаўся зь яе ліста, які атрымаў праз трэція рукі.«Піша, што ў той дзень у яе быў „санаторый“. Я так разумею, што яе тады трымалі ў ШЫЗА, але проста яна гэтага напісаць ня можа.
А цяпер у калёніі новая „фішка“ — тых, каму неўзабаве выходзіць, прымушаюць падпісваць паперу аб згодзе на супрацоўніцтва. Ды яшчэ мала, каб падпісалі, але патрабуюць, каб адразу нешта расказалі. Але да Паліны з такімі прапановамі не зьвяртаюцца — яна адразу не ідзе ні на якое супрацоўніцтва.
Таму зноў у штрафным ізалятары».Гэтак пра сваю жонку Паліну пачаў расказваць Андрэй Шарэнда. Паліна цяпер у жаночай калёніі на Гомельшчыне. Яна адбыла ўжо свае два гады, атрыманыя «за абразу» міліцыянтаў і Лукашэнкі, але на волю ня выйшла — у вязьніцы ёй дадалі яшчэ год за нібыта непадпарадкаваньне.
Новы тэрмін мусіць закончыцца ў жніўні, але і цяпер вызваленьне палітзьняволенай актывісткі «Эўрапейскай Беларусі» пад пытаньнем. Пра гэта мы размаўляем з Андрэем у Вільні, дзе ён знайшоў палітычны прытулак і жыве з двума малымі сынамі.Калёнія на былой ракетнай базеПаліну Шарэнду-Панасюк утрымліваюць у 24-й жаночай калёніі ў Зарэччы, гэта паміж Гомлем і Рэчыцай. Андрэй кажа, што на ягоную жонку фізычна і псыхалягічна ціснуць.«Як толькі яна туды трапіла (гэта ўжо больш за паўгода), у самім атрадзе была літаральна некалькі дзён, а ў асноўным у ПКТ і ШЫЗА.
Читать на charter97.org
