
Паліна Шарэнда-Панасюк даслала з-за кратаў казку для сыноў
піша муж палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк Андрэй Шарэнда. Перадрукоўваем апавяданне цалкам.Майму сыну Славаміру Вітаўту ў дзень яго 14-годдзя. Не маючы як падарыць падарунак фізічна, я дару яго табе Словам.Чаму кіты выкідваюцца на бераг?Ты, пэўна, чуў аб гэтых велічных насельніках акіянскіх глыбінь.
Усё жыццё яны праводзяць пад вадою, там нараджаюцца, жывуць, кормяцца, пераадольваючы тысячы і тысячы кіламетраў.Мільёны год кіты жывуць у вадзе, але раз-пораз Зямлю аббягае навіна, што кіт або кітовы статак выкінуўся на бераг. Чаму гэта так, дакладна ніхто не ведае. Навукоўцы маюць шмат тэорый, ды ніводная з іх не дае вычарпальнага адказу.
А можа, таму кіты выкідваюццца на бераг, што…У цёплай глыбіні акіяну плыў кітовы статак. Велічна і нетаропка калыхаліся хвасты-ветразі. Вёў статак стары амаль трыццаціметровы гігант.Ён плыў і сніў сон.
У яго не цела рыбы, а чатыры лапы і кудлаты хвост, вострыя вушы, прыціснутыя да галавы, доўгая пыса з вострымі зубамі, каб ямчэй хапаць рыбу.Ён хутка перабірае лапамі — трэба спяшацца. Паляванне было ўдалае, ягонае цела прыстасаванае паляваць на рыбу, і таму бруха поўнае. Трэба спяшацца дахаты, да нары.
Нара ў лесе, пад каранямі вялікага дрэва, цёплая, сухая, утульная. Гэтую нару яны з самкай вырылі ўдваіх у лясной глебе летась, а цяпер яна чакае яго там разам з чатырма іхнімі шчанюкамі.Звер з чатырма лапамі востра адчувае пах роднага лесу, смалісты, духмяны. Ён прывядзе яго да нары, а там такі родны пах самкі і шчанюкоў.
Яны яшчэ смокчуць малако, але патроху пачынаюць есці рыбу. Трэба спяшацца накарміць іх. Яны галодныя! Яны так даўно чакаюць на яго, так даўно!Ён пачынае хутчэй перабіраць лапамі ў вадзе.
Читать на charter97.org