

Аналітык Гудзонскага інстытуту: Новы напад зь Беларусі разглядаюць толькі як пытаньне часу
Люк Кофі, дасьледчык Гудзонскага інстытуту (Hudson Institute) у ЗША, адказаў на пытаньні «Радыё Свабода» пра ролю Беларусі ў расейскай вайне супраць Украіны і пра магчымыя далейшыя сцэнары гэтай вайны.«Ці пойдуць улады Беларусі на крок далей?»— Вы напісалі ў канцы мінулага году, што ў 2023 годзе мяжа Ўкраіны зь Беларусьсю можа стаць адной з асноўных зонаў вайны. Якія сцэнары вы бачыце найбольш імавернымі?— Шмат у каго ва Ўкраіне існуе сур’ёзная занепакоенасьць тым, што Расея пачне новы наступ на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі.
Я быў у Кіеве пару месяцаў таму. І там гэта разглядаюць не як пытаньне, ці гэта адбудзецца, а як пытаньне, калі гэта адбудзецца.І вялікае пытаньне для ўсіх было, ці будуць Узброеныя сілы Беларусі непасрэдна ў гэтым удзельнічаць.
Шмат хто ўжо лічыць, што Беларусь — саўдзельніца ў расейскім уварваньні, бо прыняла дзясяткі тысяч расейскіх вайскоўцаў.Тыя расейскія войскі, якія прыйшлі ва Ўкраіну зь Беларусі ў кірунку Кіева, учынілі некаторыя з найгоршых зьверстваў гэтай вайны, у такіх месцах, як Буча альбо Ірпень. Дроны-самагубцы, якія Расея атрымлівае з Ірану, у некаторых выпадках запускаюць зь Беларусі, а таксама адтуль ляцяць ракеты і самалёты-зьнішчальнікі.Таму шмат хто ўжо лічыць Беларусь саўдзельніцай, але пры гэтым разглядае пытаньне, ці пойдзе яна на крок далей, ці пашле яна наземныя войскі, каб дапамагчы Расеі ў нападзе на Ўкраіну.«І наступ на Кіеў, і напад на Заходнюю Ўкраіну — рэальныя сцэнары»— Калі вы гаворыце пра гэты магчымы напад, ці вы бачыце найперш новы напад у кірунку Кіева, ці напад на Заходнюю Ўкраіну, на Валынь?— Я лічу, што абедзьве гэтыя магчымасьці — рэальныя сцэнары.
Першы сцэнар — новы наступ на Кіеў. Пры гэтым мяжа паміж Украінай і Беларусьсю цяпер мае надзейную абарону.
. Читать на charter97.org
