

«Засвяціла надзея вызвалення і вяртання да незалежнасці»
Ігнат Дамейка праславіўся ў далёкай Чылі, але маладосць навукоўца з сусветнай вядомасцю прайшла ў паўстанцкіх шыхтах на радзіме. Невядомыя эпізоды паўстання 1830-га Дамейка красамоўна занатаваў ва ўласных успамінах.
Гістарычныя акалічнасці аўтар свядома пакідае без увагі, у сваім дзённіку ён апісвае толькі тое, што бачыў сам, піша гісторык Павел Булаты для novychas.onlinе.Калі агулам разважаць пра вызвольнае паўстанне 1830–1831 гадоў, то можа падацца, што яно, знаходзячыся ў ценю паміж паўстаннямі 1794-га і 1863-га, нібыта згубілася ў гістарычнай памяці. Цяжка адразу прыгадаць яго яскравых лідараў, агульны ход, значныя бітвы і акцыі… Наступствы паўстання былі сур’ёзныя — разгром эліты, высылка і пакаранне актыўных удзельнікаў, масавая эміграцыя, канфіскацыя маёмасці, увядзенне жорсткага ўнутранага рэжыму кіравання.
Актыўнымі ўдзельнікамі ўзброенага супраціву былі прадстаўнікі шляхецкага саслоўя (недарэмна падзеі 1830–1831 гадоў у айчынных школьных падручніках называліся «шляхецкае паўстанне»), сярод іх — малады выпускнік Віленскага ўніверсітэта Ігнат Дамейка, які пасля гучнай «справы філаматаў» жыў у сваім родным маёнтку Заполле, што ў Лідскім павеце, пад пільным наглядам паліцыі. Як толькі хваля паўстання дайшла да мясцін Дамейкі, ён без сумневу далучаецца да барацьбы, пра якую больш чым праз 50 гадоў напіша каштоўныя ўспаміны, якія адкрываюць невядомыя, забытыя старонкі гісторыі свайго і нашага змагання за незалежнасць.Ігната Дамейку, выгналі з Радзімы, і ён стаў нацыянальным героем Чылі.
Читать на charter97.org