«Наш крыжовы шлях непазбежна закончыцца трыумфам вызвалення»
zerkalo.io пагутарыла з ксяндзом Вячаславам Барком, пастырам беларусаў-католікаў у Варшаве.Вячаслаў Барок — каталіцкі святар з пасёлка Расоны ў Віцебскай вобласці, а таксама аўтар YouTube-канала «Ксёндз Барок». У снежні 2020-га яго асудзілі на 10 сутак па артыкуле аб дэманстрацыі нацысцкай сімволікі з-за таго, што апублікаваў у сваіх сацсетках антыфашысцкую карыкатуру дызайнера Уладзіміра Цэслера. Улетку 2021-га ксёндз пакінуў Беларусь.— Ксёндз Вячаслаў, з якім настроем вы падыходзіце да Вялікадня?— Вялікдзень — гэта галоўнае свята хрысціян.
У гэтым годзе я, як заўсёды, буду святкаваць яго з радасцю і надзеяй. Чаму? Бо ўваскрашэнне Хрыста дае нам надзею на тое, што ў гісторыі нашай краіны, ды ўсіх іншых, або кожнага асабіста ў выніку ўсё скончыцца добра. Хрыстос не дзеля таго перамог грэх, смерць і зло, каб пасля, у нейкі момант развіцця людской цывілізацыі, яны зноў узялі верх.
Не, так не бывае. Пераможца ёсць Хрыстос, ён усемагутны і раней ці пазней кропкі ў гісторыі парасстаўляе.Так, актыўная фаза вайны распачалася зусім нядаўна. Але ж мы разумеем, што сапраўды вайна ва Украіне ідзе з 2014 года, увесь гэты час там гінулі людзі.
Ды і тое, што адбываецца ў Беларусі з 2020-га, таксама па-свойму вайна. Спрачацца не буду, выглядае яно па-іншаму, але пакуты людскія такія ж, бо для мяне смерць тысячы чалавек і аднаго, які страціў жыццё несправядліва, — аднолькава непаўторная трагедыя.Генацыд, які зараз адбываецца ва Украіне, — гэта несправядлівасць. Але, успомніце, у першыя дні вайны нават дасведчаныя палітыкі казалі, што Украіна не мае будучыні, і яны памыляліся.
Читать на charter97.org

