Актывіст «Еўрапейскай Беларусі»: Бел-чырвона-белы сцяг - сімвал незалежнасці і свабоды
Віктар Марчык выказаў сваю ўласную думку для «Радыё Рацыя» наконт бел-чырвонага-белага сцягу:– Нашы бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” з’явіліся намнога раней, чым расейскі трохкаляровы сцяг ці іх двухгаловы арол. А тое, што паўстанцкія атрады беларусаў падчас Другой сусветнай вайны змагаліся супраць бальшавікоў, то на гэта была прычына.
А прычына ў тым, што да сярэдзіны верасня 1939 года Заходняя Беларусь знаходзілася пад Польшчай. Але тут людзі жылі значна багацей, чым ва Ўсходняй Беларусі, а тым больш у Расеі.
Kалі прышлі бальшавікі, то адразу пачаліся рэпрэсіі, рабаванне і расстрэл мірнага насельніцтва. Асабліва цярпела інтэлігенцыя, дактары, пісьменнікі, настаўнікі, святары.
Читать на charter97.org
