



З кім з лідэраў дзяржаў і урадаў Эўропы сустракалася Ціханоўская на саміце ў Гранадзе
Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з шарэгам замежных палітыкаў, перадае «Радыё Свабода».Сьвятлану Ціханоўскую 5 кастрычніка ў Гранадзе прывітаў гішпанскі прэм’ер Педра Санчэс і іншыя міжнародныя лідэры. У размове з Санчэсам яна падзякавала за запрашэньне на Саміт Эўрапейскай палітычнай супольнасьці, адзначыўшы, што гэта дапамагае ўтрымліваць Беларусь на міжнароднай парадку дня, паведамляе прэсавая служба Ціханоўскай.Прэм’ер Гішпаніі ў сваю чаргу заявіў, што сытуацыя ў Беларусі зразумелая гішпанцам, таму што яны таксама прайшлі праз падобную дыктатуру шмат гадоў таму.Ціханоўская падзякавала прэм’еру за працяг выдачы візаў беларусам (выдалі як мінімум 7000 візаў за апошні год), а таксама за падтрымку сямей палітвязьняў.
Прэм’ер распавёў вынікі нарады міністраў замежных справаў па сытуацыі зь беларусамі ў выгнаньні, якія ў выніку новага дэкрэту могуць аказацца без дакумэнтаў і пашпартоў. Паводле Санчэса, будзе выпрацаванае рашэньне, якое дазволіць беларусам заставацца ў тых краінах, дзе яны цяпер знаходзяцца, не рызыкуючы трапіць пад дэпартацыю.Падчас сустрэчы з новай прэм’еркай Латвіі Эвікай Сіліняй Сьвятлана Ціханоўская падзякавала латвійскаму ўраду і народу Латвіі за падтрымку Беларусі.
Ціханоўская адзначыла, што вельмі важна адрозьніваць беларусаў ад рэжыму і ад расейцаў і зьвярнула ўвагу на тое, што закон, які цяпер абмяркоўваецца ў Латвіі, аб абмежаваньнях на аўтамабілі зь беларускімі нумарамі, можа моцна ўскладніць жыцьцё беларусаў, якія не падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі. Яна папрасіла спрыяць беларусам, якія пражываюць у Латвіі.Падчас Саміту Эўрапейскай палітычнай супольнасьці ў Гранадзе, куды ўваходзяць 47 краінаў, Ціханоўская правяла ў тым ліку двухбаковыя сустрэчы з прэм’ерам Нарвэгіі Йонасам Гарам Сцёрэ і
. Читать на charter97.org
