

Льецца песняй Беларусь. У музеі вёскі Рымдзюны захоўваецца ўнікальны экспанат: рушнік, на якім вытканы Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь
Такіх рушнікоў існуе ўсяго два. Адзін, як ужо было адзначана, захоўваецца ў музейным пакоі Рымдзюнскага селькага клуба-бібліятэкі. Другі быў падораны Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнка падчас яго візіту ў Астравецкі раён каля дваццаці гадоў назад.
Зараз гэты экзэмпляр рушніка знаходзіцца ў Мінску ў Палацы Незалежнасці. Гаворку аб патрыятычным рушніку мы завялі нездарма. У нядзелю, 14 мая, згодна з Указам Прэзідэнта, беларусы ўпершыню адзначаць свята ўсіх трох дзяржаўных сімвалаў: флага, герба і гімна. Рушнікі ткала Мальвіна Мішкінене.
Зусім нядаўна, на жаль, ва ўзросце 97 гадоў гэтай таленавітай жанчыны не стала. Але яе майстэрства і вялікая колькасць аўтэнтычных вырабаў назаўсёды ўпісаны ў культурную спадчыну беларускага народа.– Рушнік Мальвіны Мішкінене з'яўляецца цэнтральным і найбольш цікавым экспанатам ў нашым музейным пакоі, – распавяла загадчык філіяла Рымдзюнскага сельскага клуба-бібліятэкі Астравецкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Недалтоўская. – Ён быў вытканы ў 2004 годзе спецыяльна да рэспубліканскіх «Дажынак», якія праходзілі ў Ваўкавыску.
Гэта адна з самых складаных работ Мальвіны Мішкінене. Толькі ўявіце, наколькі крапатлівая гэта праца – роўна і прыгожа выткаць кожную літару, кожны знак. Ды так, каб у сукупнасці ўсё выглядала прыгожа і гарманічна.
Тым больш што вытканы не проста нейкі набор слоў, а наш нацыянальны сімвал – гімн.Менавіта тады, на «Дажынках», Мальвіна загарэлася ідэяй падарыць рушнік з вытканым гімнам Прэзідэнту. На свяце, на жаль, не атрымалася. Тады ткачыха зрабіла аналагічны рушнік, але словы гімна выткала ўжо спецыяльнай ільняной ніткай з выкарыстаннем залацістай люрэксавай.
Читать на grodnonews.by
