«Такім было хіба ВКЛ»
Вераніка Лапуцька была на гэтых выбарах назіральніцай у складзе місіі Эўразьвязу, передает «Радыё Свабода».У Сьера-Леонэ Вераніка правяла два месяцы. Прыехала яшчэ ўвесну, каб сачыць за ўсім працэсам падрыхтоўкі да выбараў як мэдыяаналітык. У яе была свая каманда, якая займалася маніторынгам традыцыйных мэдыя, сустракалася з прадстаўнікамі СМІ, мэдыяарганізацыямі.
І на падставе ў тым ліку і яе працы цяпер паўстае справаздача Эўразьвязу. Канчатковы дакумэнт апублікуюць у кастрычніку. Да гэтага моманту назіральнікам ЭЗ забаронена публічна ацэньваць выбары ў Сьера-Леонэ.
Таму ў інтэрвію Вераніка расказвае не пра выбары і палітыку, а пра свае ўражаньні ад гэтай краіны.«Адна з самых бясьпечных краін Афрыкі. Паўсюль побач і мячэці, і касьцёлы»Сьера-Леонэ знаходзіцца ў заходняй Афрыцы, на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяну. Гэта 8-мільённая краіна са сталіцай у горадзе Фрытаўн, якая мяжуе з Гвінэяй і Лібэрыяй.
Назва краіны паходзіць з XV стагодзьдзя, калі туды прыплылі партугальскія маракі. Яны назвалі гэтую зямлю «Львінымі гарамі». Доўгі час Сьера-Леонэ была калёніяй Вялікай Брытаніі.
Але з 1961 году гэта незалежная дзяржава.Сьера-Леонэ стала першай у жыцьці афрыканскай дзяржавай, куды трапіла Вераніка.«Ад моманту прызямленьня ўсё было ня так, як я прывыкла ў Эўропе. Аэрапорт знаходзіцца ў затоцы і адтуль трэба на лодцы плысьці ў горад. Гэта вельмі цікавы досьвед.
Інакш адтуль проста не дабярэсься. Раней яшчэ былі верталёты, але пасьля таго, як падчас пералёту загінула адна з футбольных камандаў, ад верталётаў адмовіліся. І таму цяпер толькі лодкі.
Читать на charter97.org

