

Як у Вільні ўжо тры гады дзейнічае «Дапамога»
«Радыё Ўнэт».Калі ў беларускім асяроддзі ў Вільні кажаш «Замак», бадай усе разумеюць, пра што ідзе размова. Ужо два гады гэта асноўная «рэзідэнцыя» арганізацыі «Дапамога», праз якую прайшлі сотні беларусаў. Першапачаткова, калі гэтага дома не было, беларусаў сялілі на кватэрах – дзеліцца ўспамінамі кіраўніца «Дапамогі» Наталля Калегава.«10 жніўня, пасля выбараў мы даведаліся, што ў Беларусі адбыліся жудасныя рэчы: пачалі забіваць людзей.
У мяне не было ніякага палітычнага жыцця, але я радавалася ўсё лета, якой стала Беларусь. Ля амбасады мы зладзілі «Вахту святла». Нас хацелі разагнаць, але я кажу літоўцам: «Мы такія ж, як вы ў 91-ым годзе.
Так што дазвольце нам гэта рабіць».Нам параілі ўзяць дазвол на гэтыя мітынгі. І мы гэта зрабілі. 28 жніўня мне патэлефанавала мая памочніца са словамі «у нас бежанцы, давайце ім дапаможам, там двое дарослых, трое дзетак, яны сядзяць без святла ў доме ля мяжы».
Я нікога не ведала, толькі ведала троху Вольгу Карач, я ей патэлефанавала, і пасля мы ўжо з яе бацькам гэтых людзей забіралі з мяжы. Пасялілі іх у нашых апартаментах. Яны хацелі заплаціць, высвятлялі, колькі вінныя за апартаменты, я спытала, колькі ў іх ёсць грошай, бо я не збіралася займацца дабрачыннасцю.
Калі я пачула ў адказ «200 еўра», мне было прасцей ім зрабіць падарунак. Пасля пачалі тэлефанаваць мамы і бабулі тых, хто выйшаў з Акрэсціна, прасілі аб дапамозе. І ты, здаецца, зрабіў ужо першы крок, і адступаць няма куды.
Але гэтага б не было без ментараў.Людзі тэлефанавалі, дзякавалі і прапаноўвалі сваю дапамогу. Яны адразу ўключыліся ў працу, дапамагалі людзям, забіралі іх з мяжы. Пасля мы стварылі арганізацыю.
Читать на charter97.org