«Я трапіла ў іншую рэальнасць. Алесь быў вельмі просты і шчыры»
Анастасія падзялілася з ex-press.live успамінамі пра сустрэчу з беларускім мастаком Алесем Пушкіным, які пакінуў гэты свет 11 ліпеня.«Ва ўсім адчувалася душа творчага чалавека і энергія клапатлівай гаспадыні»— Я бачыла ўжывую Алеся аднойчы, але мне хапіла і гэтага, каб зразумець наколькі моцная асоба перада мной. Я трапіла ў іншую рэальнасць. Алесь быў да вар'яцтва просты і шчыры.
У добрым сэнсе. Заўсёды размаўляў на беларускай мове.Дзяўчына пазнаёмілася з ім 4 гады таму, калі прыехала на святкаванне Купалля ў Бобр.— Гэта былі неверагодныя два дні спакою, радасці і асалоды ад дотыку да народных традыцый, культуры і прыроды. Разам з сябрамі мы жылі ў намёце на беразе ракі.
Тамака жа і купаліся. Нас гасцінна сустрэлі Алесь і Яніна, гаспадар і гаспадыня дома. Я не ведала яго дагэтуль, але ён сустрэў нас цёплымі абдымкамі і запрасіў пакаштаваць хатні бярозавы сок.
Мне спадабалася, такі сок я люблю. Нас накармілі смачнымі блінамі і бутэрбродамі. Як зараз памятаю, якія яны былі смачныя.
Ужо не ўзгадаю, што там было ў складзе, але ўспамін задавальнення застаўся. Мы сядзелі на ўтульнай кухні. Мне было камфортна і добра, як дома.Я захаплялася ўсім у гэтай вёсачцы: домам, людзьмі, карцінамі, кнігамі, нават прыбіральняй, якая была на вуліцы, але незвычайна прыгожая, цікавая.
Побач з домам была лазня. І мы паспрабавалі яе моц. Ва ўсім адчувалася душа творчага чалавека і энергія клапатлівай гаспадыні.«Вялікімі факеламі тры моцныя хлопцы запалілі вогнішча, сярод іх быў Алесь і яго сын Мікола»— Мы рыхтаваліся да свята: хлопцы рабілі вянкі з бярозавых галінак, а дзяўчаты— з кветачак.
Читать на charter97.org
