
Вячаслаў Сіўчык: Хочацца, каб у 2024 годзе здарыўся «беларускі цуд»
«Радыё Рацыя».Мы пацікавіліся ў прадстаўнікоў беларускай дыяспары Варшавы, чаго яны хочуць у 2024 для беларусаў і для сябе:- Не магу казаць толькі пра беларусаў, бо я працую з братамі нашымі, украінцамі, амаль што два гады. І, канешне, я хачу міру, па-першае, здароўя і каб нашыя дзве краіны былі вольныя.- Жадаю, каб тыя мэты, тыя мары, якія ў беларусаў ёсць, здзейсніліся.
Але каб яны не казалі гэта ўслых. А то не адбудзецца.
Разумееце, пра што я?Вячаслаў Сіўчык, Рух салідарнасці «Разам»: Я вельмі хачу, каб у 2024 годзе здарыўся «беларускі цуд» і Беларусь вызвалілася нават насуперак усяму таму, што зараз робіцца. Бо беларускі народ столькі ўжо пакутаваў у сваёй гісторыі, што мусіць быць справядлівасць.
І справядлівасць можа быць, толькі калі не будзе сённяшняй акупацыйнай лукашэнкаўска-пуцінскай банды ў якасці ўлады.Алена Талстая, Рух салідарнасці «Разам»: Канешне, найперш і перадусім жадаю вызвалення ўсім палітвязням у Беларусі. Здароўя, духоўнай моцы і каб як мага хутчэй яны выйшлі на волю.
Читать на charter97.org
