
У Нью-Ёрку памерла беларуская актывістка, сябра Рады БНР Раіса Станкевіч
Раіса Станкевіч шмат гадоў была старшынёй Асацыяцыі беларуска-амэрыканскай моладзі, сябрам рэдкалегіі газэты «Беларус», старшынёй рэдкалегіі часопісу «Беларуская моладзь».Яна нарадзілася ў 1941 годзе ў Наваградку, пакінула Беларусь разам з бацькамі, Станіславам і Зінаідай Станкевічамі, у 1944 годзе. Жыла зь сям’ёю ў Мюнхэне, вучылася ў нямецкай школе, паведамляе «Радыё Свабода».У 1958 г.
прыехала ў ЗША. У 1973 г.
скончыла ўнівэрсытэт сьв. Яна ў Нью-Ёрку, дзе атрымала ступень магістра біялягічнай хіміі.У канцы 1960-х гг.
была выхавацелькай у беларускім дзіцячым садку. Належала да Беларуска-амэрыканскага рэспубліканскага клюбу ў Нью-Ёрку (з 1970).
У 1970-х гг. — сябра Галоўнай управы Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня (БАЗА) і Ўправы
. Читать на charter97.org



