У Беларусі ідзе «чыстка» кнігарняў
Пятрусь Броўка, чыё прозвішча ў ананімных эпіграмах не для друку звычайна рыфмавалася са словам «лоўка». Але лоўка ён не толькі вершы пісаў. Броўка стварыў Беларускую энцыклапедыю, пакінуў па сабе штук сто кніг (у тым ліку празаічных) і з дзясятак папулярных у народзе песень (напрыклад, «Пахне чабор»).
Насамрэч надзіва дзейным і неспакойным чалавекам быў Пятрусь Усцінавіч, піша Міхась Скобла для «Народнай Волі» .Падобным неспакоем у наш малаініцыятыўны час вызначаецца хіба што старшыня Рэспублікаскага аб’яднання «Веды» Вадзім Гігін. Яму таксама да ўсяго справа, ён часта выступае на БТ, актыўнічае ў дзяржаўных газетах і часопісах, ездзіць з лекцыямі па Беларусі, штосьці дзесьці камусьці ўвесь час прапаноўвае.Праўда, гігінскі неспакой, у адрозненне ад броўкаўскага, зусім не стваральны, а хутчэй разбуральны. Кіраўнік «Ведаў» то зрынае з п’едэстала народнай памяці Тадэвуша Касцюшку, то вышуквае калабарантаў часоў Вялікай Айчыннай вайны, то дае пытлю сучасным «ворагам народа».
Што ж, хай бы зрынаў, вышукваў і пытляваў – на тое і пастаўлены на чале структуры, якая з савецкіх часоў па ўказцы ўлады толькі гэтым і займалася. Але ўся бяда ў тым, што сумнеўныя ідэі і прапановы Гігіна нярэдка рэалізуюцца на практыцы.Вось і нядаўна на пасяджэнні Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы ён выступіў з ідэяй правесці чыстку кнігарань, дзе, ці бачыце, прадаецца шмат «шкоднай» літаратуры. Словы галоўнага ведуна працытавала «СБ.
Беларусь сегодня»: «Книги должны изыматься из сетки продаж. У нас есть механизмы, чтобы эту работу ускорить. Изменения, которые происходили в исторической политике после 2020 года, имеют системный и правильный характер.
Читать на charter97.org