«60-гадовы нобэлеўскі ляўрэат у клетцы ў кайданках»
«Радыё Свабода».На галоўных старонках вядучых сусьветных СМІ — фатаздымкі з судовай залі ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна», ягонага намесьніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Ўладзімера Лабковіча.«У кайданках сядзеў у клетцы»«Рэжым Аляксандра Лукашэнкі жорстка распраўляецца з апазыцыяй», — так піша амэрыканскае выданьне Politico пра суд у Менску над беларускім ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім «праз абвінавачаньне ў фінансаваньні пратэстаў супраць аўтарытарнай улады краіны».Выданьне адзначае, што «судовы працэс зьяўляецца часткай маштабных рэпрэсій супраць апазыцыі» з боку ўраду Аляксандра Лукашэнкі. Politico апісвае, як «60-гадовы праваабаронца ў кайданках сядзеў у клетцы ў залі суду разам з двума іншымі абвінавачанымі ў атачэньні супрацоўнікаў міліцыі.
І цытуе твіт Сьвятланы Ціханоўскай, якую саму чакае завочны суд 17 студзеня:«Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру і нацыянальны герой Беларусі Алесь Бяляцкі, напэўна, вельмі небясьпечны для рэжыму — яны правялі 120 ператрусаў і сабралі 300 тамоў матэрыялаў, гэта новы рэкорд для палітычнай справы. Але ён небясьпечны толькі для злачынцаў, якія забралі ўладу ў нашага народу».«Не саступіў ні на сантымэтар у сваёй барацьбе за правы чалавека»BBС нагадвае, што Бяляцкага арыштавалі ў 2021 годзе пасьля масавых вулічных пратэстаў супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, і яму пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі.
Читать на charter97.org
