


83-гадовы Мечыслаў Грыб перамог каранавірус
Мечыслаў Грыб правёў у бальніцы з каранавірусам, але здолеў перамагчы хваробу.Спадар Грыб кажа, што ня ведае, дзе мог падчапіць вірус. У свае 83 гады ён вядзе актыўны лад жыцьця, не замыкаецца ва ўласнай кватэры, паведамляе «Радыё Свабода».«У мяне спачатку былі ня дужа выразныя сымптомы: насмарк, кашаль. Думаў, усялякае бывае.
Калі тэмпэратуры не было, то не хваляваўся. Калі паднялася да 38, то сын адвёз у бальніцу. Я дзён пяць так дома праседзеў з хваробай, зацягнуў.
Каб раней зьвярнуўся па дапамогу, то быў бы меншы працэнт паражэньня лёгкіх».У бальніцы Мечыславу Грыбу паставілі дыягназ «ковідная двухбаковая пнэўманія». Было пашкоджана каля 50% абодвух лёгкіх.«Я ляжаў у бальніцы № 10 у Чыжоўцы. Дактары нармальна працуюць, ходзяць, як касманаўты, усе закутаныя ў сваіх камбінэзонах.
Дастаецца ім няслаба, бегаюць і бегаюць. Ні з кім асабліва не паразмаўляеш у „чырвонай зоне“, дактары ў масках. А ў людзей, што былі разам са мной, такі стан, што яны на прагулку ня ходзяць і не размаўляюць, а ўвесь час ляжаць на жываце».Спадар Мечыслаў вакцынаваўся расейскім «Спутнікам» яшчэ ўвесну, а ў лістападзе прайшоў рэвакцынацыю.«Думаю, мне гэта дапамагло.
Са мной ляжалі розныя людзі: і прышчэпленыя, і непрышчэпленыя. Але большасьць усё ж тых, хто вакцыну сабе не калоў».Як кажа палітык, ён ужо ў такім веку, што асабліва не хваляваўся наконт хваробы.«Я не перажываў, я ўжо ні пра што не хвалююся. Я пражыў жыцьцё, пра гэта добра ведаю.
Зразумела, што дзеці хваляваліся. А мне што, перажывай не перажывай — гэта нічога ня зьменіць.Я ўвесь час быў у прытомнасьці. Самым складаным у хваробе была тэмпэратура, яна падымалася да 39.
Читать на charter97.org
