Тадэвуш Кандрусевіч: Уваскрасенне Хрыста спарадзіла адну з найпрыгажэйшых рэвалюцый у гісторыі
Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да беларкскіх вернікаў на Вялікдзень 2023 года:Глыбокапаважаныя браты і сёстры!1. Уваскрасенне Хрыста — гэта галоўнае хрысціянскае свята, якое з’яўляецца падмуркам нашай веры. Нездарма святы апостал Павел кажа, што «калі Хрыстус не ўваскрос, то марнае і прапаведаванне нашае, і вера вашая марная» (1 Кар 15, 14).Мы перажылі Вялікі пост як час падрыхтоўкі да Пасхальных святаў.
Асноўнай мэтай яго было нашае навяртанне — уваскрасенне з магілы граху.Кульмінацыйным пунктам гэтага часу з’яўляецца Пасхальны трыдуум.Падчас яго ў Вялікі чацвер мы разважаем пра ўстанаўленне сарамэнту Эўхарыстыі, у якім Езус застаецца з намі, і сакрамэнту пасвячэння, дзякуючы якому здзейсняецца Эўхарыстыя і іншыя сакрамэнты. У Вялікую пятніцу сваімі думкамі пераносімся на Галготу, дзе Ён за нашыя грахі памёр. У Вялікую суботу яднаемся з Хрыстом у Яго смерці.2.
Святкаванне Пасхі распачынаецца з літургіі святла, што з’яўляецца сімвалам ззяння ўваскрослага Хрыста, святло якога разсейвае грахоўную цемру.Чытанні Пасхальнай вігіліі прадстаўляюць гісторыю стварэння, грэхападзення і збаўлення. Такім чынам яны нагадваюць нам бязмежную любоў Бога да чалавека на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва.Хрыстус прадказаў сваё ўваскрэсенне з мёртвых словамі: «Сын Чалавечы Сын Чалавечы павінен шмат выцерпець, і быць адкінутым старэйшынамі, першасвятарамі і кніжнікамі, быць забітым і на трэці дзень уваскрэснуць» (Мк 8, 31). Яго Уваскрасенне пацвердзідла гэтае абяцанне.
Читать на charter97.org