
Тадэвуш Кандрусевіч: Няхай Езус нараджаецца ў нашых сэрцах і нашай Айчыне
Тадэвуш Кандрусевіч звяртаецца з пастырскім словам да беларусаў з нагоды ўрачыстасці Божага Нараджэння.Тэкст слова арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча цалкам публікуе сайт catholic.by:— Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!1. Божае Нараджэнне — гэта, бадай што, найбольш папулярнае свята, спалучанае з народнымі традыцыямі і вясёлымі калядкамі.Біблійная гісторыя чалавецтва з першародным грахом і збаўленнем паказвае, што народжанае ў Бэтлеемскіх яслях Немаўлятка з’яўляецца доўгачаканым Месіяй.Гэтую праўду падкрэсліваюць чытанні, якія Касцёл прапануе нашай увазе падчас літургічнага перыяду Нараджэння Пана.2. У Рымскай імперыі перыядычна праводзіўся перапіс жыхароў з мэтай вызначэння падаткаў, выяўлення вайсковаабавязаных і нашчадкаў Давіда, якія прэтэндавалі б на трон юдэйскага караля.Таму перапіс насельніцтва (гл.
Лк 2, 1–5) — гэта не што іншае, як Божы Провід, згодна з якім Марыя і Юзаф пайшлі ў Бэтлеем — горад Давіда, дзе павінен быў нарадзіцца Збаўца як яго нашчадак, што прадказвалі прарокі. Марыя нарадзіла свайго першароднага Сына ў хляве і палажыла ў яслі, бо не было ім месца ў заездзе (пар. Лк 2, 7).
Таму яслі для кармлення жывёлаў сімвалізуюць духоўную ежу, якой ёсць Езус.3. Паколькі Давід быў пастухом, то натуральна, што менавіта пастухі атрымалі прывілей першымі наведаць яго нашчадка — Божага Баранка, які бярэ на сябе грахі свету (пар. Ян 1, 29).Праца пастухоў была такой, што, знаходзячыся далёка ад дома, яны не маглі рэгулярна ўдзельнічаць у малітвах у сінагозе.
У сувязі з гэтым людзі іх часта лічылі не вельмі пабожнымі і нават грэшнікамі. Тым не менш, Езус выбраў акурат іх, каб падзяліцца з імі сваёй любоўю і паказаць, што Ён прыйшоў збавіць не толькі справядлівых, але і грэшнікаў. Пастухі
. Читать на charter97.org

