

«Адна толькі маленькая просьба: вярніце вымпел з «Пагоняй»
Алега Груздзіловіча. Яго абвінавачваюць у трох эпізодах удзелу ў нібыта масавых беспарадках падчас пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў 2020 года і гвалту. Пракурор запатрабаваў пакараць Груздзіловіча тэрмінам у 1,5 года зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.
Адвакат Груздзіловіча на судзе заявіў, што лічыць абвінавачанне неабгрунтаваным, бо ў дзеяннях Груздзіловіча няма складу злачынства, і яму павінен быць вынесены апраўдальны прысуд. «Радыё Свабода» публікуе апошняе слова Алега Груздзіловіча ў судзе.«Я шмат гадоў працаваў у журналістыцы. На «Радыё Свабода» я, сярод іншага, наведваў і асьвятляў розныя суды.
І вельмі часта ў мяне ўзьнікала пытаньне: зьяўляецца справа палітычна матываванай ці не? І цяпер, каля я апынуўся з гэтага боку, у клетцы, не магу не сказаць, што маю справу ўсё ж трэба лічыць палітычнай. І тут ёсьць два складнікі.Па-першае (і адвакат на гэта таксама зьвярнула ўвагу) — чаму ў маёй справе зьявіліся бел-чырвона-белы сьцяжок і маленькі вымпэл з «Пагоняй», якія не былі раней забароненыя? Я так разумею, толькі для таго, каб даказаць, што я зьяўляюся прыхільнікам іншых поглядаў. І значыць, мяне за гэта можна судзіць.
Гэта адзін чыньнік.Другі чыньнік: я запісаў слова, якое ўжыў у абвінавачаньні пракурор, — «падбухторваць» (па-расейску — «подстрекать»). Атрымліваецца, што журналісты «падбухторвалі» сытуацыю тым, што спрабавалі аб’ектыўна асьвятляць тое, што адбывалася на вуліцах. Але я з гэтым рашуча ня згодны — я лічу, што мая журналісцкая дзейнасьць зводзілася да таго, каб працаваць аб’ектыўна.
Читать на charter97.org
