
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: Беларусь Богам створана для нас і для нашага уваскрашэння
Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да беларускіх вернікаў напярэдадні свята Вялікадня:Глыбокапаважаныя браты і сёстры!1. Сардэчна вітаю Вас гэтымі словамі пасхальнай песні, якая спяваецца ў нашых касцёла на свята Уваскрасення Хрыста.Нягледзячы на складаныя ўмовы, звязаныя з працягам пандэміі каранавірусу, грамадска-палітычнага крызісу ў нашай краіне і ваенных дзеянняў ва Украіне, яны гучаць з нашых вуснаў, бо Пасха дае нам надзею.Слова «Пасха» мае габрэйскае паходжанне і азначае «пераход» у памяць аб зыходзе габрэяў з егіпецкай няволі.
Калі Майсей вывеў выбраны народ з фізічнага рабства, то дугі Майсей — Езус Хрыстус — выбавіў чалавецтва з грахоўнай няволі і адарыў яго свабодай дзяцей Божых.Евангелле вядзе нас да пустой магілы Езуса. Якое ж здзіўленне ахапіла жанчын міраносіц, калі яны не знайшлі ў ёй Яго цела і падумалі, што яго ўкралі.
Толькі анёл, які знаходзіўся ў пустой магіле, сказаў ім, што Езус уваскрос і няма чаго шукаць жывога сярод памерлых (пар. Мк 16, 1–7).
Такім чынам іх смутак перамяніўся ў радасць.2. Аднойчы настаўніца на лекцыі рэлігіі распавядала дзецям пра Езуса.
Калі яны пачулі пра Яго смерць на крыжы, то адзін хлопчык нехрысціянін усклікнуў: «Не! Гэта жах! Гэта вельмі дрэнна!» Аднак калі пачуў, што на трэці дзень Езус уваскрос, то яго вочы засвяціліся ад захаплення і ён усклікнуў: «Цудоўна!»У Вялікую пятніцу мы суперажывалі цярпенням і смерці Езуса. Як той маленькі хлопчык, мы адчувалі смутак і казалі: «Не! Гэта жахліва!» Сёння мы чуем апошнюю частку гісторыі і разам з маленькім хлопчыкам можам усклікнуць: «Цудоўна!»Як без захаду сонца не можа быць яго ўсходу, таксама і без Вялікай пятніцы не было б Уваскрасення.Сімвалічна, што на англійскай мове Вялікая пятніца называецца Good Friday — «Добрая пятніца».
. Читать на charter97.org
