Станіслава Шушкевіча выпісалі з бальніцы
Станіслава Шушкевіча распавяла «Народнай Волі», як яе муж патрапіў у рэанімацыйнае аддзяленне лечкамісіі ў Ждановічах.Днямі з’явілася інфармацыя, што першы кіраўнік незалежнай Беларусі патрапіў у рэанімацыю пасля перанесенай хваробы на каранавірус.– Акурат сёння яго выпісалі з бальніцы, – распавядае Ірына. – Муж яшчэ даволі слабы, як кажуць, ляжачы хворы. Зараз яму патрэбна сацыяльная рэабілітацыя.
Хаця, безумоўна, пасля бальніцы яго стан палепшыўся.– Ведаю, што Станіслаў Станіслававіч вельмі засцерагаўся, каб не захварэць на кавід…– Так, у мінулым годзе, калі было цёпла, увесь час сядзеў на лецішчы. Пасля таго, як прыехаў у Мінск, таксама на вуліцу практычна не выходзіў. Нават не ведаю, дзе ён мог падчапіць гэтую хваробу.– А ўвогуле, ці скардзіўся апошнім часам на здароўе?– З нагамі былі праблемы, таму без кіёчка не хадзіў.
А напрыканцы лютага захварэў на каранавірус. Была тэмпература, прыйшоў ўрач. Пазней стала горш, выклікалі “Хуткую”, забралі ў бальніцу.Затым муж вярнуўся дадому, а прыкладна тыдзень таму ізноў стаў дрэнна сябе адчуваць – тэмпература, вялікая слабасць, нічога не еў.
І ў мінулы панядзелак я вырашыла ізноў выклікаць “Хуткую”. Адразу паклалі ў рэанімацыю, хаця не падключалі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Зараз, дзякуй Богу, ізноў дома, будзем спадзявацца на лепшае…
. Читать на charter97.org

