
Ніткі для добрай бульбы, салома для багатай садавіны. З павер’ямі Калядаў знаёміліся выхаванцы ясляў-сада №110 у Гродне
Каляды. Выхаванцы з задавальненнем паўдзельнічалі ў фальклорным свяце “Калядныя цуды”.
У музычнай зале гасцей сустракалі гаспадар з гаспадыняй. Гаспадыня прыбрала ў хаце і прынялася звіваць ніткі ў клубочкі.
Гэта першае павер’е, якое абяцае гаспадарам добры ўраджай бульбы. Гаспадар расказаў выхаванцам аб іншых павер’ях на час каляд: сад абвязаць невымашчанай саломай – да добрага ўраджаю садавіны, галінкі дуба ўтыкаць у вокны на шчодрую куццю – да моцнай і здаровай, як дуб, гаспадаркі.
Гаспадар пачаставаў куццёй мароз, каб не замерзлі палеткі. Больш за ўсё маленькіх гледачоў уразіла, што на свята ўсцілалі стол сенам, а затым засцілалі яго абрусам.
Выцягнуўшы з-пад абруса саломіну, прадказвалі, якім будзе год. Калі саломіна доўгая і
. Читать на grodnonews.by