
«Муры рухнуць. Жыве Беларусь!»: канцэрт салідарнасці у Беластоку
Пётр Чабан – удзельнік беластоцкага рок-гурта «Рокі». Ён ініцыятар канцэрту-сустрэчы ў падтрымку свабоднай, дэмакратычнай Беларусі, якая адбудзецца ў суботу 8 жніўня а 19-й гадзіне, паводле беларускага часу.
І будзе працягвацца чатыры гадзіны, перадае «Радыё Рацыя»:«Гэтая падтрымка вельмі патрэбная сёння, гледзячы на падзеі ў Беларусі. Бачу тыя эмоцыі, якіх даўно не было ў беларусаў.
Бо за столькі гадоў ураду Лукашэнкі многія пагадзіліся з яго кіраваннем.З размоў з журналістамі, якія займаюцца беларускай тэматыкай, пачуў, што ў краіне настрой рэвалюцыйны. Людзі выходзяць, яднаюцца напярэдадні выбараў.
У сувязі з гэтым мы арганізуем у найбліжэйшую суботу ў пабе на вуліцы Варшаўскай, 30 канцэрт «Муры рухнуць. Жыве Беларусь!».Гэта будзе
. Читать на charter97.org
