Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі: Няхай Вялікдзень прынясе кожнаму з нас новае жыццё
Сatholic.by апублікаваў слова Арцыбіскупа Юзафа СтанеўскагаМітрапаліта Мінска-Магілёўскага на Вялікдзень 2023:«Уваскрасенне Хрыста — гэта сапраўдная надзея для свету. Гэта сіла пшанічнага зерня, моц любові, якая аддае сябе да канца і па-сапраўднаму абнаўляе свет» (Папа Францішак).Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!Людзі добрай волі!Падзяляю з вамі, як і кожны год, радасць Вялікадня — свята Уваскрасення Хрыста! Хрыстус Уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Аллелюя!Калі мы думаем пра ўваскрасенне Езуса Хрыста, наша ўяўленне перапоўнена вобразамі.
Мы ўяўляем пустую магілу Хрыста, сямейны вялікодны стол, фарбаванкі, кулічы і іншыя пасхальныя атрыбуты.Аднак тое, пра што мы часам забываем, можа быць самым важным: гэта наступствы ўваскрасення для нашага штодзённага жыцця. Уваскрасенне датычыцца не толькі несмяротнасці Хрыста і паразы сатаны.Наступствы Уваскрасення, калі мы дазволім, могуць паўплываць на кожны наш жыццёвы выбар.Ва ўрыўку з Евангелля, які чытаецца ў касцёлах у Велікодную нядзелю, апісваецца, як Марыя Магдалена, а таксама апосталы Пётр і Ян, спяшаюцца, нават пераходзяць на бег, калі даведваюцца, што магіла Хрыста пустая.
Хрыстовае Уваскрасенне дае ім і ўсяму свету дынаміку духоўнага развіцця, якой ніколі яшчэ не было дагэтуль.Мае дарагія, веруючымі людзьмі Уваскрасенне Хрыста не можа ўспрымацца толькі як прыгожая падзея з мінулага, паколькі ў такім выпадку гэта будуць толькі тэарэтычныя веды. Хрыстус запрашае нас перайсці ад тэорыі да практыкі.Асабістая сустрэча з Езусам выводзіць нас з самаізаляцыі і дае імпульс дзяліцца вопытам сваёй веры.Марыя Магдалена, якая прыйшла да магілы Хрыста, разумеючы, што адбываецца нешта незвычайнае, спяшаецца паведаміць пра гэта Пятру і «іншаму вучню» (пар.
Читать на charter97.org


