
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі: Божа, благаславі Беларусь i ўсіх нас
Юзафа Станеўскага на Новы, 2024-ый год, апублікаваў сайт catholic.by:«Калі хто ў Хрысце, той новае стварэнне; даўняе мінула, вось сталася новае»(2 Кар 5,17).Любыя браты і сёстры ў Хрысце Пану!У імя Маці Божай, Святой Багародзіцы Марыі, распачынаем Новы, 2024 год. Праз Дзеву Марыю нам дадзены Божы Сын, а «калі хто ў Хрысце, той новае стварэнне; даўняе мінула, вось сталася новае» (2 Кар 5, 17). Бо Пан Бог, як казаў Папа Бэнэдыкт XVI, аб’явіў сябе як Дзіцятка ў Марыі.
Яна стала святыняй; месцам, дзе знаходзіцца Бог. Яна стала брамай, праз якую Ён увайшоў у свет. Яна стала той «лесвіцай», як акрэсліў Бэнэдыкт XVI, па якой Бог прыйшоў да чалавека ў Езусе Хрысце і ўвайшоў у нашу чалавечую гісторыю.Мае дарагія, таямніца мацярынства Марыі адкрывае праўду пра Бога і пра нас.
З таго моманту, калі Сын Божы, Езус Хрыстус, сапраўдны Бог і сапраўдны Чалавек, нарадзіўся з Дзевы Марыі, калі Ён прыняў ад Яе і праз Яе нашае чалавечае цела, Ён стаўся блізкім з нашым чалавецтвам. Таму, указваючы на гэтую праўду і яшчэ раз нагадваючы пра яе ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі, Папа Францішак сказаў, што Бог такі блізкі да чалавека як Дзіця Божае. У Марыі, Святой Маці Божай, гэтая праўда знайшла сваё здзяйсненне.У сваёй Маці Ён, Бог неба, Бог бясконцасці, стаў маленечкім, каб быць не толькі з намі, але і з такімі, як мы.Вось цуд, кажа Пантыфік, навіна, што чалавек больш не самотны; больш ужо ніколі не з’яўляецца сіратою — ён цяпер назаўсёды сын.Умілаваныя браты і сёстры, менавіта гэтай навіною і распачынаецца Новы, 2024 год.
Читать на charter97.org

