Мілінкевіч: «Крэмль рыхтуе сабе «новага Лукашэнку»
Былы кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Мілінкевіч лічыць, што пандэмія каранавірусу радыкальна зьменіць сьвет. У інтэрвію Свабодзе ён расказаў, якія зьмены, на ягоную думку, чакаюць Беларусь, і падзяліўся развагамі аб прэзыдэнцкіх выбарах.
— Спадар Аляксандар, як праводзіце час у пэрыяд пандэміі? Ці самазаляваліся?
— На працягу гэтага году большасьць часу я праводжу ў трох месцах — у Варшаве, Берасьці або Берштах. У Варшаве праца над праграмамі Вольнага ўнівэрсытэту, у Берасьці жончына праца, а ў Берштах — сэрца. Гэта цяпер мая Горадня, бо тут мая хата. Як толькі ёсьць магчымасьць, асабліва цяпер, падчас самаізаляцыі, адразу еду сюды. Інтэрнэт тут выдатны, цудоўнае паветра, прыгожа, настрой. Будую, фарбую, жонцы дапамагаю, чытаю і пішу.
— Бершт
Читать на gomel.today